
-600 г свініны,
-250 г часнычнага соусу,
-250 г падсмажанай бульбы,
-цытрына,
-30 г воцату,
-100 г рэпчатай цыбулі,
-50 г зялёнай цыбулі,
-перац,
-соль - па густу.
Мяса нарэзаць кубікамі па 25 - 30 г, дадаць воцат, нашаткаваную
рэпчатую цыбулю, соль і перац, марынаваць 6 - 8 гадзін у эмаляваным
посудзе ў халодным месцы. Нанізаць мяса на шампуры ўпярэмежку
з падсмажанымі да паўгатовасці кружочкамі бульбы і смажыць у
электрагрылі на працягу 25 - 30 хвілін пры тэмпературы 200° С.
Падаць у гарачым выглядзе з зялёнай цыбуляй, выкладзенай горкай,
і кружочкамі цытрыны. Асобна падаць часнычны соус.

|