
-600 г свіных нырак,
-50 г сметанкавага масла,
-1 г. лыжка дробна нарэзанай зеляніны пятрушкі,
-перац,
-соль - па густу.
Прамыць і ачысціць ныркі ад плёнкі, не выдаляючы павярхоўнага
тлушчу. Разрэзаць напалам, у даўжыню, але не да канца.
Абварыць кіпенем і старанна асушыць ручніком. Надзець на шампур,
абшмараваць маслам і смажыць над распаленымі вуглямі да гатовасці.
Зняць з шампураў і пакласці зверху на кожную нырку па кавалачку
масла, расцёртага, але не дабяла, з вельмі невялікай колькасцю солі,
молатым перцам і дробна нарэзанай пятрушкай. Падаць гарачым з
гарнірам са зборнай гародніны і салатай.

|