
- свініна – 500 г
- папрыка - 2 г.л.
- насенне каляндры (молатае) - 1 г.л.
- кмен (молаты) - 1 г.л.
- базілік - 1 г.л.
- імбір (корань) - 1/4 г.л.
- карыца (молатая) - 1 дробка
- струкавы чырвоны перац - 1 дробка
- мушкатавы арэх (молаты) - 1 дробка
- лаўровы ліст - 1 шт.
- аліўкавы алей - 2 ст. л.
- соль
- чорны перац - па густу.
Свініну без костак нарэзаць на невялікія кубікі. Базілік дробна
парэзаць. У місцы змяшайце ўсе інгрэдыенты, акрамя свініны і
цытрынавых лустачак. Пакладзіце свініну і перамяшайце з марынадам.
Накрыйце міску вечкам і пакіньце ў халадзільніку на 8-12 гадзін,
час ад часу перагортваючы мяса. Выгрэйце грыль. Наніжыце мяса
на маленькія шампуры. Выпякайце на гарачым грылі 7 хвілін, час
ад часу перагортваючы, пакуль свініна не запячэцца, застаючыся
ў той жа час сакавітай. Упрыгожце цытрынавымі лустачкамі
і лаўровым лісцем. Падавайце ў гарачым выглядзе.

|