
-500 г казляціны,
-100 г рэпчатай цыбулі,
-100 г зялёнай цыбулі,
-200 г памідораў,
-1 /2 цытрыны,
-1 ст. лыжка воцату,
-1 ст. лыжка алею,
-40 г сала,
-соль,
-перац - па густу.
Ачысціць мяса ад плёнкі, нарэзаць на кавалачкі па 30 - 35 г, пакласці
ў эмаляваны посуд, пасаліць, паперчыць, дадаць дробна нашаткаваную
цыбулю, заліць воцатам і марынаваць у халодным месцы пад вечкам
2 - 3 гадзіны. Затым мяса нанізаць на шампуры, чаргуючы з пласцінкамі
сала і кольцамі рэпчатай цыбулі, і смажыць над распаленымі вуглямі,
увесь час паварочваючы, 15 - 20 хвілін, да поўнай гатовасці. Падаць
шашлык на талерцы, гарніраваны зялёнай цыбуляй, нарэзанымі
памідорамі, долькамі цытрыны, адвараным рысам.

|