-крэветкі (буйныя вычышчаныя) – 500 г
-спецыі для рыбы - 1 ст.л.
- цыбуля рэпчатая (нарэзаная долькамі) - 1 шт.
-зялёны салодкі перац - 2
-кускус - 1 шклянка
-соль - па густу
-чорны перац - па густу.
Разагрэйце духоўку ці грыль да сярэдняй тэмпературы. У вялікай місцы
перамяшайце крэветкі і спецыі. Наніжыце закрашаныя спецыямі
крэветкі і гародніну на шампуры ці драўляныя шпажкі (апошнія трэба
папярэдне вымачыць у вадзе на працягу 5-30 хвілін). Запякайце
крэветкі з гароднінай у духавой шафе ці на грылі на працягу 5-7 хвілін,
пакуль крэветкі не стануць яркачырвонымі. Падчас запякання шампуры
трэба перавярнуць прынамсі адзін раз для роўнага абсмажвання. Тым
часам давядзіце да кіпення 1 3/4 шклянкі вады. Усыпце крупы, зачыніце
вечкам і зніміце з агню. Дайце пастаяць 5 хвілін. (Па жаданні дадайце
насечаную зеляніну цыбулі, часныку і чабора.) Дадайце соль і перац.
Падавайце з шашлыкамі.
|