
-цыбуля рэпчатая - 80 г
-памідоры - 25 г
-часнык - 2 г
-перац чырвоны - 5 г
- пячонка гусіная - 150 г
-тлушч - 20 г
Цыбулю вельмі дробна сякуць, трохі абсмажваюць у шмальцу
і дадаюць туды чырвоны перац і часнык.
Пячонку наразаюць даволі вялікімі кубікамі, злёгку падсмажваюць
у сатэйніку, абліваюць яе тлушчам з цыбуляй, смажаць яшчэ 10 хвілін
без вечка ў смажыльнай шафе, уводзяць памідоры ці тамат-пюрэ
і працягваюць смажыць да поўнай гатовасці.
Кавалачкі пячонкі вымаюць, заліваюць працэджаным соусам
і даводзяць яшчэ раз да кіпення.
Падаюць з рысам.

|