
-120 г рыбы,
-6 г мукі,
-30 г алею сланечнікавага,
-150 г памідор свежых,
-50 г перцу салодкага струкавага,
-100 г гарніру,
-5 г цытрынавай цэдры,
-перац
Нарэзаць тонкай саломкай цытрынавую цэдру, апарыць кіпенем,
абсушыць і пасераваць на сланечнікавым алеі, дадаць тонка
нарэзаны салодкі струкавы перац і прыпусціць. Памідоры нарэзаць
лустачкамі таўшчынёй 1 см і злёгку падсмажыць. Паляндвіцу
трэскі, нарэзаную на парцыённыя кавалкі, пасыпаць соллю,
перцам, запаніраваць у муце і падсмажыць на сланечнікавым
алеі. Рыбу пакласці на памідоры, па-над рыбай пакласці перац
з цытрынавай цэдрай. Гарнір - рысавая рассыпістая каша.

|