-2 кпубня фенхеля,
-сок 1/2 цытрыны,
-150 г вешанак,
-2 галоўкі кальрабі,
-8 невялікіх памідораў,
-1 струк вострага чырвонага перцу,
-пучок пятрушкі ,
-4 ст. лыжкі соевага соусу ,
-перац,
-цукар,
-2 ст. лыжкі хераса,
-6 ст. лыжак соевага алею.
1. Клубні фенхеля разрэзаць напалову і на працягу 5-6 хвілін бланшаваць у кіпячай вадзе з цытрынавым сокам. Затым адкінуць на друшляк і даць сцячы.
2. Грыбы здрабніць. Кальрабі ачысціць ад лупіны, разрэзаць напалову і нарэзаць срылікамі таўшчынёй 1 см. Чырвоны перац разрэзаць на чатыры часткі, выдаліць зерні і ўнутраныя перагародкі, Памідоры надрэзаць крыж-накрыж. Пятрушку памыць, падсушыць і дробна пасекчы.
3. Соевы соус, херас, перац, дробку цукру і соевы алей перамяшаць. Гародніну пакінуць у марынадзе на 30 хвілін.
4. Грыбы і гародніну разам з марынадам пакласці у сподачкі, вырабленыя з фальгі. Пакласці ў грыль і рыхтаваць 25 хвілін. Гатовую страву пасыпаць пятрушкай.
|