
-мука грачаная - 2 шклянкі
-мука пшанічная - 2 шклянкі
-малако - 4 шклянкі
-сліўкі - 100 г
-дрожджы - 25 г
-яйкі - 3 шт.
-цукар - 1 ст. лыжка
-масла сметанкавае - 2 ст. лыжкі
-соль
У эмаляваны рондаль усыпаць грачаную муку, уліць 2 шклянкі
цёплага малака, папярэдне развядучы ў ім дрожджы.
Усё добра размяшаць і паставіць у цёплае месца.
Калі цеста паднімецца, размяшаць яго драўлянай лыжкай,
уліць астатняе малако, усыпаць пшанічную муку і добра змяшаць.
Цеста зноў паставіць у цёплае месца.
Пасля таго як цеста зноў падыдзе, у яго дадаць яечныя жаўткі,
расцёртыя з двума сталовымі лыжкамі растопленага сметанкавага
масла, цукрам, соллю.
Усе прадукты змяшаць. Узбіць асобна сліўкі і яечныя бялкі.
Дадаць іх у цеста і, асцярожна змяшаўшы,
зноў паставіць у цёплае месца на 15-20 хвілін.
Выпякаць бліны звычайным спосабам.

|