
-500 г мукі;
-400 г малака;
-2 яйкі;
-2 ст. л. цукру;
-3-4 ст. л. алею;
-соль;
-25 г дрожджаў;
-3-4 яблыка
Дрожджы развесці цёплым малаком, усыпаць прасеяную муку і
перамяшаць. Накрыць ручніком і паставіць у цёплае месца.
Калі аб'ём цеста павялічыцца ўдвая, дадаць яйкі, алей, соль і цукар.
Даць цесту яшчэ раз падысці. Яблыкі ачысціць разрэзаць кожнае
напалову, выдаліць асяродак, дробна нарэзаць ці нацерці на тарцы
і дадаць у цеста. Затым вышмараваць патэльню алеем, разагрэць
яе і выпякаць аладкі па 3-5 хвілін з кожнага боку.

|