для пячоначных аладак:
- пячонка ялавічная – 700 г
- яйка - 1 шт.
- мука - 2 ст.л.
- соль - па густу
для гарніру:
- рыс (адвараны) - 3 шклянкі
- кроп (зеляніна) - па густу
Для аладак пячонку, прамыць, зняць з яе плёнку, затым нарэзаць на
кавалачкі і пракруціць праз мясасечку, пасаліць. Убіць у яе яйка і
дасыпаць мукі, каб атрымалася аднастайная маса. Выпякаць на
распаленай патэльні з двух бакоў да гатовасці. Выкласці аладкі па
крузе на шырокую круглую тэрмаўстойлівую талерку, так, каб цэнтр
заставаўся вольным. Вараны рыс выкласці ў цэнтр аладак горкай,
вышмараваць узбітымі яйкамі, па жаданні ўпрыгожыць гароднінай і
паставіць запякацца ў духоўку да з'яўлення на рысе залацістай
скарыначкі. Выцягнуць страву і ўпрыгожыць зелянінай.
|