Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход
КАРЧМА "НА РОСТАНЯХ"
Меню сайту
  • Каталог артыкулаў
Форма увахода
Катэгорыя раздзелу
Закускі [80]
Салаты [1267]
Першыя стравы [1037]
Галоўныя мясныя стравы [260]
Галоўныя стравы з птушак [161]
Галоўныя стравы з рыбы [190]
Галоўныя стравы з морапрадуктаў [26]
Галоўныя стравы з субпрадуктаў [49]
Грыбныя стравы [28]
Крупяныя стравы [147]
Малочныя стравы [38]
Мучныя стравы [358]
Гароднінныя стравы [81]
Стравы з яек [119]
Запяканка [315]
Стравы з садавіны і ягад [120]
Дэсерт [221]
Напоі [1083]
Прыправы [797]
Соусы [110]
Спецыі і духмяныя травы [120]
Дзічына [46]
Печыва [30]
Тарты [7]
Экзатычная кухня [32]
Экстрымальная кухня [4]
Эратычная кухня [109]
Алкагольныя напоі [206]
Нарыхтоўка садавіны і ягад [54]
Нарыхтоўка гародніны [381]
Нарыхтоўка іншых прадуктаў [87]
Рытуальная кухня [191]
Лекавая кухня [21]
Гістарычныя кухні [8]
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 2
    Гасцей: 2
    Карыстальнікаў: 0
    Галоўная » Артыкулы » Напоі

    АБРЫКОСАВЫ НЕКТАР

    Добра спелыя здаровыя абрыкосы з сакавітай, інтэнсіўна афарбаванай мякаццю мыюць і выдаляюць з іх костачкі.

    Затым награваюць пры тэмпературы 75-80 °С у рондалі з даданнем невялікай колькасці вады (1 шклянка на 2 кг пладоў) .да размякчэння. Гарачую развараную масу праціраюць праз сіта ці прапускаюць праз сокавыціскалку.

    Атрымліваецца даволі густое пюрэ. Адначасова ці загадзя рыхтуюць цукровы сіроп 20- 30%-вай канцэнтрацыі ў залежнасці ад густу абрыкосаў. Для гэтага ў рондаль наліваюць ваду і дадаюць цукар (на кожныя 3,5-4 шклянкі вады 0,2-0,3 кг цукру).

    Даводзяць да кіпення і кіпяцяць на павольным агні, пакуль цукар цалкам растворыцца. Гарачым фільтруюць праз фланэль, марлю ў некалькі пластоў ці вату.

    Затым сіроп змешваюць з абрыкосавым пюрэ ў суадносінах 1 : 1, г. зн. на 1 л пюрэ 1 л сіропу. Сумесь пры магчымасці ўзбіваюць міксерам, у выніку здрабняецца мякаць, сок пры захоўванні распластоўваецца менш.

    Сок можна ўзбіць непасрэдна перад ужываннем. Сумесь сіропу з пюрэ награваюць да 80 °С, разліваюць у падрыхтаваныя слоікі і пастэрызуюць пры тэмпературы 80-85 °С слоікі ёмістасцю 0,5 л 15 хвілін, 1л - 20 хвілін, 3 л - 25- 30 хвілін.

    Катэгорыя: Напоі | Дабавіў: wawkalaki (12.08.2014)
    Праглядаў: 267 | Рэйтынг: 0.0/0
    Усяго каментараў: 0
    avatar