-1 кг айвы,
-1 шклянка вады.
Спелую айву кіслых гатункаў разразаюць на 2-4 часці, дадаюць ваду і вараць да мяккасці ці пякуць у духавай шафе.
Гарачай праціраюць праз сіта; калі айва пяклася ў духавай шафе, то пры праціранні паступова дадаюць шклянку гарачай вады.
У атрыманае пюрэ ўводзяць цукровы 25-30% сіроп і на ўмераным агні даводзяць да кіпення, увесь час мяшаючы драўлянай лыжкай.
Кіпяцяць 5-7 хвілін. Перад канчаткам варкі дадаюць да 5 г цытрынавай кіслаты на 1 кг нектару і разліваюць у гарачыя сухія слоікі. Закочваюць.
|