-апельсінавы сок - 1 шкл.
-цукар - 1 ст.л.
-карыца - дробка
-мушкатавы арэх - дробка
-гваздзічка - дробка
Лепш, вядома, рыхтаваць з свежавыціснутага соку. Але калі такога няма, то можна выкарыстоўваць сок з пакета.
Выліць у рондаль сок, дадаць цукар, на сярэднім агні давесці да гарачага стану, НЕ КІПЯЦІЦЬ!!!
Дадаць карыцу, мушкатавы арэх і гваздзічку. Перамяшаць і адразу ж падаваць!
Цукар і спецыі можна карэктаваць на свой густ, павялічваючы ці памяншаючы дозы.
|