-кефір - 0.5 л
-часнык - 3-4 зубчыка
-перац чырвоны - 1-2 г. лыжкі
-ці аджыка - 1 г. лыжка
-кроп - 1-2 г. лыжка
-соль - 0.5 г. лыжка
Часнык дробна пасекчы, змяшаць з перцам, кропам і соллю, усыпаць у кефір і добра размяшаць. Кефір пакінуць стаяць у адкрытым посудзе (абавязкова эмаляваным, парцалянавым ці шкляным) на 4-5 гадзін. Ужываць з дробна нарэзаным чорным хлебам (як цуру), а таксама з адваранай бульбай, салёнымі агуркамі. Каб страва не была занадта густой, на 0,5 л кефіру трэба ўзяць 1 агурок і 2 бульбіны. Бульбу і агуркі трэба абавязкова дробна нарэзаць (па 1 куб. см).
|