Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход
КАРЧМА "НА РОСТАНЯХ"
Меню сайту
  • Каталог артыкулаў
Форма увахода
Катэгорыя раздзелу
Закускі [80]
Салаты [1267]
Першыя стравы [1037]
Галоўныя мясныя стравы [260]
Галоўныя стравы з птушак [161]
Галоўныя стравы з рыбы [190]
Галоўныя стравы з морапрадуктаў [26]
Галоўныя стравы з субпрадуктаў [49]
Грыбныя стравы [28]
Крупяныя стравы [147]
Малочныя стравы [38]
Мучныя стравы [358]
Гароднінныя стравы [81]
Стравы з яек [119]
Запяканка [315]
Стравы з садавіны і ягад [120]
Дэсерт [221]
Напоі [1083]
Прыправы [797]
Соусы [110]
Спецыі і духмяныя травы [120]
Дзічына [46]
Печыва [30]
Тарты [7]
Экзатычная кухня [32]
Экстрымальная кухня [4]
Эратычная кухня [109]
Алкагольныя напоі [206]
Нарыхтоўка садавіны і ягад [54]
Нарыхтоўка гародніны [381]
Нарыхтоўка іншых прадуктаў [87]
Рытуальная кухня [191]
Лекавая кухня [21]
Гістарычныя кухні [8]
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0
    Галоўная » Артыкулы » Напоі

    МАРКОЎНА-АПЕЛЬСІНАВЫ НЕКТАР "ORANGE LIFE"

    -апельсін - 0.5 кг

    -морква - 0.5 кг

    -кіслата цытрынавая (ці сок цытрыны) - 0.5 ст. л.

    -цукар - 700 г

    -вада - 4.5 л

     

    Апельсіны старанна мыем, моркву мыем, чысцім і зноў мыем. Заліваем апельсіны вадой так, каб цалкам іх пакрыць, і ставім на агонь. Яны, зразумела, выплывуць, але пры кіпенні будуць круціцца ў вадзе, таму сварацца раўнамерна.

    У іншы рондальчык кладзем нарэзаную моркву, таксама заліваем вадой і ставім варыцца. Морква сварыцца хутчэй апельсінаў. Дастанем яе з вады, але ваду не выліваем.

    Апельсіны павінны стаць такімі вось мяккімі, як на малюначку - пры лёгкім націсканні нож не сустракае супраціву. Апельсінавую ваду выліваем, яна горкая, хоць і духмяная.

    Далей у блендэры (калі такога няма, можна пракруціць і праз мясасечку) пюрыруем моркву. Вось тут і можа спатрэбіцца маркоўная вадзіца, каб атрымалася максімальна чыстае пюрэ, дадаем трохі вадкасці.

    Апельсіны таксама пюрыруем, разрэзаўшы іх на часткі, і, калі ёсць, вымаем костачкі. У апельсінах досыць соку, таму дадаваць ваду не прыйдзецца, але гэта вы ўжо вырашайце самі.

    Далей ставім на агонь вялікі рондаль з вадой, дадаем цукар і варым сіроп. Калі сіроп закіпіць, агонь выключаем, разводзім ім трохі маркоўна-апельсінавае пюрэ і злучаем з сіропам у рондалі.

    Добранька змешваем, дадаем цытрынавай кіслаты ці соку цытрыны (спатрэбіцца ад 1 да 3 цытрын), рэгулюем кіслату па ўласным густу. Астуджаем і разліваем у бутэлькі. Захоўваць можна ў халадзільніку.

    Катэгорыя: Напоі | Дабавіў: wawkalaki (12.08.2014)
    Праглядаў: 296 | Рэйтынг: 0.0/0
    Усяго каментараў: 0
    avatar