- 4,5 шклянкі маркоўнага пюрэ,
-3 шклянкі бруснічнага соку,
-2,5 шклянкі 35% цукровага сіропу.
Карняплоды мыюць валасяной шчоткай, чысцяць ад лупіны і здрабняюць на буйнай тарцы.
Здробненую масу ўкладваюць у рондаль, дадаюць пітную ваду (на 1 кг масы 1 шклянку), накрываюць вечкам і тушаць да поўнага размякчэння.
Затым гэту масу лёгка прэсуюць. Атрымліваюць каламутны сок без мякаці. Дадаюць бруснічны сок, цукровы сіроп.
Затым сумесь хутка даводзяць да кіпення, памешваючы кіпяцяць 2-3 хвіліны, разліваюць у падрыхтаваную тару і зашпунтоўваюць.
На 1 л маркоўнага соку расходуюць 1,2 кг морквы.
|