- 5 шклянак маркоўнага пюрэ,
-2 шклянкі вінаграднага соку,
-3 шклянкі 16-18% цукровага сіропу.
Карняплоды мыюць валасяной шчоткай, чысцяць ад лупіны і здрабняюць на буйнай тарцы.
Здробненую масу ўкладваюць у рондаль, дадаюць пітную ваду (на 1 кг масы 1 шклянку), накрываюць вечкам і тушаць да поўнага размякчэння. Затым гэту масу лёгка прэсуюць.
Атрымліваюць каламутны сок без мякаці. Дадаюць вінаградны сок, цукровы сіроп.
Затым сумесь хутка даводзяць да кіпення, памешваючы кіпяцяць 2-3 хвіліны, разліваюць у падрыхтаваную тару і зашпунтоўваюць.
На 1 л маркоўнага соку расходуюць 1,2 кг морквы.
|