Мытыя цэлыя баклажаны печыце ў духоўцы да гатовасці, дастаньце, пачысціце і паскладайце ў слоікі (стэрыльныя) гарачымі. На кожны паўлітровы слоік дадайце 10 г солі і 1,5 ст. лыжкі 5% воцату (ці 1 - 9%). Накрыйце вечкам і стэрылізуйце гадзіну, можна ледзь менш. Можна на дно пакласці рэзаны памідор, тады без воцату. А ўзімку адкрываеце слоічак, і робіце з іх, што жадаеце: з бульбачкай смажце, у рагу гародніннае, у запяканку дадавайце - кружкамі нарэжце, зверху пасераваную цыбулю з морквай пакладзіце - ды і ўсё, як са свежымі.
|