Марынад:
-вада - 300 г
-воцат - 100 г
-цукар - 30 г
-соль - 50 г
-гваздзіка - 5 шт
-лаўровы ліст - 5 шт
-горкі перац - 1 шт
-баклажаны - 3-4 кг
-памідоры - 1-2 кг
Баклажаны сварыць у кіпячай вадзе, не дапушчаючы моцнага размякчэння. Астудзіць у халоднай вадзе. Разрэзаць на кавалачкі і паскладаць у падрыхтаваны слоік, чаргуючы іх з памідорамі, нарэзанымі кружочкамі, пакуль не будзе запоўнены посуд.
Заліць заліваннем (пракіпяціць ваду, цукар, соль, гваздзічку, лаўровы ліст, горкі перац, астудзіць, уліць воцат). Зачыніць слоікі вечкамі і прастэрылізаваць паў-літровыя слоікі - 15 хвілін, літровыя - 20 хвілін.
|