-морква - 1кг
для сіропу:
- цукар - 1кг
- вада - 3 шклянкі
- ванілін - 1г
- апельсінавая цэдра - 1г
- цытрынавая кіслата - 4г.
Моркву трэба пачысціць і вымыць. Затым нарэзаць кружкамі ці долькамі, скласці ў рондаль. Заліць халоднай вадой, паставіць на агонь.
Давесці да кіпеньня і варыць 10 хвілін з моманту закіпаньня. Пасля гэтага трэба зліць ваду, заліць моркву халоднай вадой і працягнуць варыць яшчэ 10 хвілін.
Гэтак жа трэба будзе паступіць у трэці раз. Затым моркву адкідваем на друшляк, дадзім сцячы вадзе, і апусцім у цукровы сіроп.
Варым цукаты ў 3 прыёмы па 5 - 7 хвілін з выстаіваньнем 10 - 12 гадзін. Гатовасць вызначаем празрыстасцю морквы.
|