
Для пачатку падрыхтуем некалькі вялікіх слоікаў з шырокім горлам,
прастэрылізуем іх, і запоўнім нашаткаванай капустай, змяшанай з
цёртай морквай і соллю ў звычайных прапорцыях. Утрамбоўваць
капусту не трэба. Даліваем слоік халоднай кіпячонай вадой так,
каб вада на 4-6 см была вышэй узроўня капусты. Накрываем слоік
чыстай марляй і ставім у эмаляваны тазік - па меры закісання сок
можа са слоіка выцякаць. Пакідаем слоік на трое сутак у пакоі,
за гэты час некалькі разоў пратыкаем капусту вострай драўлянай
палачкай, каб выпусціць газ, які ўтварыўся ў выніку закісання,
" ўцёкшы" сок вяртаем зваротна ў слоік. Праз трое сутак зліваем сок,
сабраўшыйся ў слоіку, раствараем у ім шклянку цукровага пяску,
ізноў заліваем капусту і прыбіраем слоік у халадзільнік. Праз 8-10
гадзін капуста гатова. Кажуць, што атрымліваецца незвычайна смачна.

|