-2 кг вычышчанай морквы,
- 1 салодкі перац,
-2-3 галінкі салеры,
-1/2 галоўкі часныку;
для раствора :
- 1 л вады,
-2 ст. лыжкі солі.
Моркву лепш браць невялікага памеру і аднолькавую па велічыні.
Адварыць яе не да гатовасці, паскладаць пашчыльней (можна паставіць вертыкальна) у трохлітровы слоік, дадаць вычышчаны ад насення струк салодкага перцу (не рэзаць, цалкам), галінкі салеры, часнык, заліць пракіпячоным і астыўшым растворам солі.
Слоік вытрымаць суткі пры пакаёвай тэмпературы, зачыніць звычайным пластмасавым вечкам і вынесці ў халоднае месца ці паставіць у халадзільнік.
|