Для сіропу:
-400 г адваранай морквы
- 600 г цукру,
-паўтара шклянкі вады,
-100 г апельсінавых цукатаў,
-сок адной цытрыны (можна па густу дадаць больш).
Узяць буйную, салодкую, жоўтую (але не чырвоную) моркву, вымыць, добра ачысціць, затым разрэзаць уздоўж і выразаць асяродак, пакінутую моркву нарэзаць даўгаватымі кавалачкамі, накшталт макарон, скласці ў таз, заліць вадой і варыць, пакуль не стане мяккай.
Затым адкінуць яе на друшляк, каб сцякла вада. Прыгатаваць цукровы сіроп з даданнем апельсінавых цукатаў, у кіпячы сіроп выкласці моркву, варыць паўгадзіны, у канцы варкі дадаць цытрынавы сок.
|