-500-600 г дробнага каляровага перцу,
-1,5 шклянкі вады,
-½ шклянкі 9% воцату,
-1,5 ст.л. цукру,
-2 гваздзічкі.
Перац памыць, выдаліць пладаножкі, бланшаваць у кіпені 3-4 хвіліны. Скласці ў стэрылізаваныя слоікі, дадаць гваздзіку.
Прыгатаваць расол: закіпяціць воцат з цукрам і вадой. Заліць кіпячым расолам перац у слоіку, прычыніць вечкамі і паставіць стэрылізаваць 12-15 хвілін. Закатаць, перавярнуць, ахінуць.
|