- здобнае цеста - 500г
- сметанкавае масла - 125г
для сіропу:
- цукар - 250г
- вада - 2 шклянкі
- патака - 1 ст.л.
- ром - трохі.
Адвесіць 500 г здобнага цеста, раскачаць качалкай пласт, пераважна квадратны, таўшчынёй у палец. Пасярэдзіне пакласці кавалак сметанкавага масла (не застыўшага, але і не занадта мяккага). Пакласці на пластавае цеста. Захіліць куты канвертам. Раскачаць ліст так, каб даўжыня была ў тры разы больш шырыні, скласці ўтрая, паставіць на 1/4 гадзіны на холад, зноў раскачаць і скласці ўжо не ўтрая, а ў чатыры разы. Раскачаць ліст таўшчынёй у 3-4 см; нарэзаць палоскамі прыблізна ў 30 см даўжыні і 2 см шырыні, скруціць з іх джгуты на стале і сплесці абаранкамі. Пакласці абаранкі на незмазаны ліст і пякчы на моцным агні. Калі папякуцца, даць астыць. Прыгатаваць цукровы сіроп, у які дадаць лыжку патакі. Па адным мачаць абаранкі ў гарачы сіроп і складаць іх адзін на другі на плоскую талерку.
|