-ялавічына, бараніна (грудзінка) - 100 г,
-капуста - 300 г,
-бурак - 3 шт ,
-бульба - 4 шт.,
-фасоль -0,25 шклянкі,
-морква, карэнні салеры і пятрушкі -па 1 шт.,
-рэпчатая цыбуля- 1шт.,
-тамат-пюрэ - 4 ст. лыжкі,
-бурачны квас - 300 г,
-свіное сала, шпік - па 20 г,
-яблыка - 1 шт ,
-цукар - 1 ст. лыжка,
-булён або вада - 1,5 л,
-соль - па густу.
Мяса заліваюць бурачным квасам з вадой і вараць булён Гародніну наразаюць саломкай, бульбу - долькамі. Бурак тушаць з дробна нарэзанай барановай грудзінкай і таматам-пюрэ Карэнні і рэпчатую цыбулю пасеруюць. Фасоль адварваюць. У кіпячы булён закладваюць капусту, бульбу, бурак, тушаную бараніну, карэнні, звараную фасоль, спецыі і вараць да гатовасці. За 3-5 мін. да канчатка варэння дадаюць нарэзаны долькамі яблык і расцёрты з пакінутай сырой цыбуляй часнык. Запраўляюць боршч па густу цукрам і соллю. Падаюць боршч з кавалачкамі барановай грудзінкі, ялавічыны, смятанай і зелянінай |