- ялавічына - 200г
- свініна (з косткамі) - 200г
- бурак - 250г
- карэнні - 300г
- партвэйн - 100г.
З ялавічыны і свініны з даданнем карэнняў зварыць наварысты булён. Бурак запекчы ў духоўцы без лупіны, затым парэзаць саломкай або кубікамі і раскласці па талерках, дадаць цытрынавы сок, партвэйн, нарэзанае кавалачкамі мяса, заліць булёнам і падаць на стол. |