-2 л малака,
-1/2 л вады,
-1 морква,
- 1 рэпа,
-1 галоўка цыбулі рэпчатай,
-250 г кветкавай капусты,
-50 г кансерваванага гарошку,
-300 г бульбы,
-1 ст. лыжка сметанкавага масла,
-соль - па густу
Ачысціць і нарэзаць бульбу, моркву, рэпу, падзяліць на асобныя суквецці кветкавую капусту. Моркву, цыбулю і рэпу злёгку абсмажыць на масле. Закіпяціць ваду і пакласці ў яе бульбу, нарэзаную брусочкамі, кветкавую капусту і варыць 15 хвілін. Затым дадаць кіпячонае малако і, калі гародніна будзе гатовая, пакласці кансерваваны зялёны гарошак, давесці юшку да кіпення і заправіць соллю.
|