- акунь ці судак (паляндвіца)
- агуркі (салёныя)
- цыбуля рэпчатая
- рыбны булён
- капуста
- сметанкавае масла
- вада
- тамат-пюрэ
- воцат
- соль
-цукар
-лаўровы ліст
- бульба
- сухары.
Акуня ці судака разрабіць на паляндвіцу (без костак), нарэзаць невялікімі кавалачкамі. Заліць вадой і адварыць. Нарэзаныя салёныя агуркі пакласці ў неглыбокі рондаль, дадаць пасіраваную цыбулю, рыбны булён і варыць на малым агні 10-15 хвілін. Свежую капусту нарэзаць, пакласці ў іншы рондаль, дадаць сметанкавае масла, ваду і тушыць каля 40 хвілін. Пасля гэтага заправіць падсмажанай цыбуляй, таматам-пюрэ, воцатам, цукрам, соллю, лаўровым лістом і тушыць да гатовасці. Гатовую капусту закрасіць падсмажанай у масле мукой, размяшаць усё і пракіпяціць. У глыбокай патэльні змясціць пласт капусты, на яе кавалачкі рыбы, затым прыгатаваныя агуркі і другі пласт капусты. Зверху пакласці адварную бульбу, нарэзаную лустачкамі, пасыпаць сухарамі і апырскаць маслам. Гатовую страву запекчы ў духоўцы. |