-парашок гарчычны - 15 г
-цукар - 10 г
-алей раслінны - 10 г
-воцат 3% - 10 г
-карыца - па густу
-гваздзічка - па густу
-соль - па густу
Гарчычны парашок старанна расціраюць, заліваюць кіпенем, добра размешваюць.
У атрыманую густую масу ўліваюць шклянку гарачай вады і, не размешваючы, пакідаюць на 20-24 гадзіны.
Затым асцярожна зліваюць лішнюю ваду, дадаюць у гушчу соль, цукар, алей, карыцу, гваздзічку, уліваюць воцат, усё добранька змешваюць, даюць пастаяць 3 гадзіны.
Гатовую гарчыцу захоўваюць у шчыльна зачыненым посудзе ў прахалодным месцы.
|