- 75 г сметанкавага масла,
- 150 г чырвонага сухога віна,
- 1 шт. цыбулі-шалота,
- 1 ст. лыжка канцэнтраванага булёна,
- 1 кававая лыжачка дробна нарэзанай зеляніны пятрушкі,
- 1 кававая лыжачка соку цытрыны,
- 1 дробка солі,
- 1/2 кававай лыжачкі чорнага молатага перцу.
Дробна нарэзаць цыбулю-шалот, перамяшаць з віном,
выпарыць на моцным агні напалову,
дадаць булён, размякчанае сметанкавае масла, зеляніну пятрушкі,
сок цытрыны, соль, чорны молаты перац,
усё старанна перамяшаць.
Падаваць да мяса, прыгатаванага ў грылі.
|