Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход
КАРЧМА "НА РОСТАНЯХ"
Меню сайту
  • Каталог артыкулаў
Форма увахода
Катэгорыя раздзелу
Закускі [80]
Салаты [1267]
Першыя стравы [1037]
Галоўныя мясныя стравы [260]
Галоўныя стравы з птушак [161]
Галоўныя стравы з рыбы [190]
Галоўныя стравы з морапрадуктаў [26]
Галоўныя стравы з субпрадуктаў [49]
Грыбныя стравы [28]
Крупяныя стравы [147]
Малочныя стравы [38]
Мучныя стравы [358]
Гароднінныя стравы [81]
Стравы з яек [119]
Запяканка [315]
Стравы з садавіны і ягад [120]
Дэсерт [221]
Напоі [1083]
Прыправы [797]
Соусы [110]
Спецыі і духмяныя травы [120]
Дзічына [46]
Печыва [30]
Тарты [7]
Экзатычная кухня [32]
Экстрымальная кухня [4]
Эратычная кухня [109]
Алкагольныя напоі [206]
Нарыхтоўка садавіны і ягад [54]
Нарыхтоўка гародніны [381]
Нарыхтоўка іншых прадуктаў [87]
Рытуальная кухня [191]
Лекавая кухня [21]
Гістарычныя кухні [8]
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0
    Галоўная » Артыкулы » Рытуальная кухня

    ЕСЦІ ТРЭБА НЯШМАТ, І ПАВОЛЬНА

    Ежа з’яўлялася складанай часткай сямейна-родавых і каляндарных абрадаў і ў народнай культуры рэгламентавалася сацыяльнымі нормамі і правіламі. Іх выкананне залежала ад характару, месца і часу правядзення трапезы: паўсядзённай, святочнай, сямейнай ці ў асяродку прадстаўнікоў радзіны; у хаце, у полі, на могілках; раніцай, у абед ці ўвечары.

    • Перад ежай абавязкова маліліся і мылі рукі. Калі ў полі вады не было, рукі выціралі аб зямлю. Лічылася, што зямля таксама валодае ачышчальнай функцыяй, як і вада.

    • Ніколі не елі за “голым”, не засланым абрусам сталом.

    • Па славянскім звычаі есці трэба было ціха, павольна. Калі размовы і дапускаліся, то толькі па гаспадарчых справах. Асабліва строга адносіліся да забароны размаўляць за сталом пасля захаду сонца.

    • Калі ежа раскладвалася па талерках, з’есці трэба было абавязкова ўсё. Перасцерагалі: хто пакіне ежу на талерцы, той “згубіць” свой дабрабыт і здароўе. Паўсюдна лічылі: калі хтосьці з’есць чужую частку ежы, ён “перахопіць” яго сілу і здароўе. Нельга было даваць дапіваць са свайго кубка: той, хто дап’е, будзе ведаць вашы думкі. Існавала строгае правіла: есці адну лусту хлеба маглі толькі муж і жонка. Лічылася, калі жанчына даядае за мужчынам, ён будзе за ёй “бегаць”, і наадварот.

    • На вяселлі маладым ставілі адну талерку на дваіх і клалі адну лыжку. Такое сумеснае ўжыванне ежы сімвалізавала іх адзінства. А вось у паўсядзённым жыцці есці чужой лыжкай забаранялася.

    • Нельга было стукаць лыжкамі, пакідаць лыжку так, каб ручкай яна датыкалася да стала, а другім канцом -- да талеркі -- “будаваць масток для нячыстай сілы”.

    • Той, хто еў спяшаючыся, мог атрымаць заўвагу. Паспешлівасць у ежы, неакуратнасць лічыліся аднымі з самых цяжкіх грахоў.

    • У той жа час, калі запрашалі на працу, наймітаў абавязкова запрашалі за стол і назіралі за тым, як яны ядуць. Лічылася, што работнік, які есць шмат і хутка, але акуратна, будзе так і працаваць.

    • Грахом было скідаць на падлогу крошкі. Іх абавязкова збіралі са стала, і калі не елі самі, то аддавалі птушкам.

    • Пасля ежы трэбы было абавязкова выказаць падзяку Нябёсам і прыбраць посуд, інакш уначы там наладзіць сабе стол “нячыстая” сіла. • Непрыбраным стол пакідалі на ноч толькі ў дні ўшанавання продкаў: на Радаўніцу, Дзяды і г.д. На Гомельшчыне і сёння існуе звычай не мыць посуд тры дні пасля таго, як хтосьці з членаў сям’і некуды з’ехаў.

    • Забаранялася есці за чытаннем -- розум (памяць) “заясі”. • Ніколі не заахвочвалі сярод людзей ужыванне празмернай колькасці ежы. Лічылася, што калі чалавек есць зашмат, быццам за дваіх, значыць, за яго плячамі стаіць нячыстая сіла.

    Аксана Катовiч, Янка Крук.

    Катэгорыя: Рытуальная кухня | Дабавіў: wawkalaki (23.07.2014)
    Праглядаў: 239 | Рэйтынг: 0.0/0
    Усяго каментараў: 0
    avatar