
-1 кг пшаніцы (можна выкарыстоўваць лушчаны ячмень, але ні ў якім разе рыс)
-200 г мёда,
-200 г мелка насечаных лясных арэхаў,
-200 г размочаных у халоднай вадзе сушаных яблыкаў і груш,
-200 г чарнічнага варэння або столькі ж свежай чарніцы,
-100 г журавін або брусніцы.
Развесці мёд у гарачай вадзе і закіпяціць на невялікім агні.
Усыпаць папярэдне вымачаную і перабраную пшаніцу.
Пакуль пшаніца варыцца, нарэзаць размочаныя яблыкі і грушы
кавалачкамі, заліць іх чарнічным варэннем і праварыць 5 хвілін.
Пасля таго, як пшаніца дойдзе да гатоўнасці
(каша павінна быць рассыпістай), пакласці ў яе арэхі, журавіны,
вараныя з чарніцай яблыкі, усё гэта старанна перамяшаць, накрыць
посуд крышкай, загарнуць у ручнік і паставіць управаць на паўгадзіны.
Падаваць куццю цёплай.

|