
-400 г пшаніцы,
-1 шклянка маку,
-1/2 шклянкі цукру або мёда,
-соль.
Пшаніцу перабраць, прамыць, усыпаць у кіпячую ваду,
давесці да кіпення, адкінуць на сіта, абліць халоднай вадой,
пакласці ў рондаль, заліць вадой, давесці да кіпення,
шчыльна зачыніць вечкам і паставіць у духоўку,
каб сапрэла да мяккасці.
Мак прамыць, абліць кіпенем, а затым халоднай вадой,
растаўчы ў ступцы да пабелення, дадаць цукар або мёд,
можна трохі солі і змяшаць з астуджанай пшаніцай.
Калі куцьця будзе занадта густая, падліць трохі воды,
у якой варылася пшаніца.

|