Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход
КАРЧМА "НА РОСТАНЯХ"
Меню сайту
  • Каталог артыкулаў
Форма увахода
Катэгорыя раздзелу
Закускі [80]
Салаты [1267]
Першыя стравы [1037]
Галоўныя мясныя стравы [260]
Галоўныя стравы з птушак [161]
Галоўныя стравы з рыбы [190]
Галоўныя стравы з морапрадуктаў [26]
Галоўныя стравы з субпрадуктаў [49]
Грыбныя стравы [28]
Крупяныя стравы [147]
Малочныя стравы [38]
Мучныя стравы [358]
Гароднінныя стравы [81]
Стравы з яек [119]
Запяканка [315]
Стравы з садавіны і ягад [120]
Дэсерт [221]
Напоі [1083]
Прыправы [797]
Соусы [110]
Спецыі і духмяныя травы [120]
Дзічына [46]
Печыва [30]
Тарты [7]
Экзатычная кухня [32]
Экстрымальная кухня [4]
Эратычная кухня [109]
Алкагольныя напоі [206]
Нарыхтоўка садавіны і ягад [54]
Нарыхтоўка гародніны [381]
Нарыхтоўка іншых прадуктаў [87]
Рытуальная кухня [191]
Лекавая кухня [21]
Гістарычныя кухні [8]
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0
    Галоўная » Артыкулы » Рытуальная кухня

    «СОЛЬ ТАМУ Ў ВОЧЫ, ХТО ДАБРА НАМ НЕ ХОЧА»

    Соль – даволі незвычайны прадукт у жыцці чалавека. Соллю зямлі ў народзе звалі рамеснікаў, сапраўдных знаўцаў сваёй справы, людзей, якія здзейснілі подзвіг і г.д. Акрамя таго, што соль надае ежы пэўны смак, яна з’яўляецца абавязковым атрыбутам шматлікіх сямейна-родавых абрадаў і святаў.

    Паўсюдна лічыцца, што нячыстая сіла баіцца солі. У народнай культуры славян соль таксама выконвала ролю надзейнага абярэга. Жанчыне, якая толькі нарадзіла дзіця, бабка-павітуха націрала соллю лоб, тым самым жадаючы зберагчы яе ад сурокаў.

    Перад парогам хаты бацькі сустракалі маладых хлебам-соллю. Паўсюдна такі пачастунак, як хлеб-соль, сімвалізаваў сяброўскія адносіны паміж людзьмі. Рытуальна прыгатаваная соль захоўвала хату ад бед і няшчасцяў. З солі «рабілі» абярэгі для людзей і жывёлы.

    Напрыклад, для дзіцяці шылі невялікі мяшэчак з чырвонай тканіны і засыпалі ў яго некалькі драбінак чацвярговай (асвечанай на Чысты чацвер) солі. Насіць такі абярэг неабходна было на грудзях.

    Адным са сродкаў лячэння хатняй жывёлы лічылі невялікія жытнёвыя «калабкі», у якія абавязкова замешвалі чацвярговую соль. На працягу шматлікіх стагоддзяў соль была вельмі каштоўным мінералам, таму да яе ставіліся ашчадна і паважліва.

    Рассыпаць соль – значыць нанесці сям’і пэўную страту, якая не можа не прывесці да сваркі. Акрамя таго, лічылі, што гэта пануе нячыстая сіла і жадае знішчыць надзейны абярэг хаты.

    Каб адвесці бяду, трэба было некалькі драбінак солі пакласці сабе на галаву, кінуць іх праз левае плячо. На працягу года было некалькі дзён, калі можна і неабходна было прыгатаваць рытуальную соль.

    Адным з такіх дзён быў Чысты чацвер, а таксама дзень ушанавання святой Агаты, калі ў цэрквах хлеб асвячалі разам з соллю, якія потым захоўвалі ў хаце як надзейны сродак ад пажару. У той жа час у пэўных сітуацыях неабходна было гатаваць ежу без ужывання солі.

    Не салілі хлеб, які гатавалі на жалобны стол ці ў дні ўшанавання продкаў на Дзяды. З надзеяй на дапамогу продкаў пяклі праснакі для хатняй жывёлы. На Раство разам з блінамі таксама пяклі праснакі і захоўвалі іх да Вадохрышча.

    Пасля таго, як несалёныя праснакі асвячалі вадой, іх давалі з’есці хатняй жывёле. Усе гэтыя дзеянні былі накіраваны на тое, каб яна (жывёла) была здаровая і пладавітая. У тыя дні, калі «задобрывалі» дамавіка, яму рыхтавалі кашу без солі.

    У адносінах да солі існаваў шэраг забаронаў і правілаў:

    * нельга браць соль з сальніцы пальцамі.

    * нельга тыцкаць лусту хлеба ў сальніцу;

    * нельга кідаць соль у вогнішча – да сваркі.

    Аўтар: «Народная газета».

    Катэгорыя: Рытуальная кухня | Дабавіў: wawkalaki (24.07.2014)
    Праглядаў: 260 | Рэйтынг: 0.0/0
    Усяго каментараў: 0
    avatar