
-200 г крэс-салаты,
-100 г морквы,
-50 г гарбузовых семечак,
-1 г. лыжка мёда,
-сок 1/2 цытрыны,
-30 мл аліўкавага алею.
У салатніцы ўзбіць сок цытрыны з аліўкавым алеем.
Дадаць дробна нарэзаную крэс-салату
і цёртую на дробнай тарцы моркву і перамяшаць.
Нагрэць на патэльні невялікую колькасць алею
і абсмажыць на працягу 2-3 хвілін гарбузовыя семечкі,
дадаць мёд і зняць з агню.
Пасыпаць салату семечкамі і падаваць.

|