
(сумесь пяці рэзкіх затавак)
Салодкая усянмянь:
-кроп,
-бадзян,
-гваздзіка,
-карыца,
-салодкакорань уральскі.
Усе кампаненты бяруць у роўных частках, толькі карыцу можна ў падвойнай колькасці.
Вострая усянмянь:
-японскі перац (хуацзе),
-бадзян,
-гваздзіка (галоўкі без ножак),
-карыца,
-фенхель.
Усе кампаненты павінны быць у выглядзе парашка і ў роўных частках. Абодва варыянты кітайскай сумесі пазбаўлены пякучасці. Кітайскую сумесь дадаюць у стравы з мяса (бараніны, свініны, ялавічыны) і асабліва ў стравы з хатняй птушкі (напрыклад, качка па-пекінску), якім яна надае спецыфічны, ледзь саладкавы густ. Добрая гэта сумесь і для абмешвання фруктовых гарачых страў і кандытарскіх вырабаў, а таксама страў з малюскаў.
|