-курыца (грудка) - 1 шт.
-шампіньёны (свежыя) – 200 г
-бульба - 5 шт.
-сліўкі - 1/2 шклянкі
-цыбуля рэпчатая (чырвоная) - 1 шт.
-соль - па густу
-перац - па густу
-заправы - па густу
-масла сметанкавае (для змазвання бляхі).
Нарэзаць грудку невялікімі кавалачкамі. Нарэзаць шампіньёны і разам з курыцай абсмажыць. Нарэзаць тонкімі долькамі бульбу і пачаць раскладваць яе на змазаную сметанкавым маслам бляху. Пасля таго, як будзе выкладзены пласт, пасаліць, паперчыць, зверху выкласці нарэзаную паўколамі цыбулю, а зверху зноў раскласці пласт бульбы. Ізноў пасаліць, паперчыць. Не забываем і пра курыцу з грыбамі. Яе таксама пасаліць, паперчыць, дадаць любімых запраў, пасля чаго раскласці наступным пластом на бульбу. Зверху зноў раскладваем бульбу. Ізноў соль, перац, заправу, і заліваем сліўкамі. Ставім у духоўку, дзе пры тэмпературы 200-220 С запякаем каля 40-50 хвілін.
|