Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход
КАРЧМА "НА РОСТАНЯХ"
Меню сайту
  • Каталог артыкулаў
Форма увахода
Катэгорыя раздзелу
Закускі [80]
Салаты [1267]
Першыя стравы [1037]
Галоўныя мясныя стравы [260]
Галоўныя стравы з птушак [161]
Галоўныя стравы з рыбы [190]
Галоўныя стравы з морапрадуктаў [26]
Галоўныя стравы з субпрадуктаў [49]
Грыбныя стравы [28]
Крупяныя стравы [147]
Малочныя стравы [38]
Мучныя стравы [358]
Гароднінныя стравы [81]
Стравы з яек [119]
Запяканка [315]
Стравы з садавіны і ягад [120]
Дэсерт [221]
Напоі [1083]
Прыправы [797]
Соусы [110]
Спецыі і духмяныя травы [120]
Дзічына [46]
Печыва [30]
Тарты [7]
Экзатычная кухня [32]
Экстрымальная кухня [4]
Эратычная кухня [109]
Алкагольныя напоі [206]
Нарыхтоўка садавіны і ягад [54]
Нарыхтоўка гародніны [381]
Нарыхтоўка іншых прадуктаў [87]
Рытуальная кухня [191]
Лекавая кухня [21]
Гістарычныя кухні [8]
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0
    Галоўная » Артыкулы » Запяканка

    КУРЫНАЯ ЗАПЯКАНКА З ГРЭЧКАЙ

    -250 г грачаных круп,

    -100 г сыра цвёрдага (тыпу Пармезану),

    -2 яйкі,

    - 1 курыная грудка,

    -1 цыбуліна,

    - 5 ст.л. смятаны,

    -4 ст.л. алею,

    -перац,

    -соль.

     

    Да гатовасці звычайным спосабам адварыць грэчку ў злёгку падсоленай вадзе. Адварыць да гатовасці грудку курыцы, зняць паляндвіцу з костак, разабраць на дробныя кавалачкі.

    На чвэрць-кольца нарэзаць цыбулю. На патэльні з алеем абсмажыць цыбулю 5 хвілін, затым дадаць курыцу, смажыць яшчэ 2 хвіліны, дадаць 2 лыжкі смятаны, паперчыць і пасаліць, перамяшаць, 3 хвіліны патушыць.

    На дробнай тарцы пацерці сыр. З пакінутай смятанай ўзбіць яйкі. Вышмараваць алеем форму для запяканкі, пакласці палову грачанай кашы, пасыпаць трацінай сыра, пакласці курыцу з цыбуляй, пасыпаць трацінай сыра, пакласці пакінутую грэчку і паліць яечнай масай, пасыпаць пакінутым сырам.

    Запякаць страву 40 хвілін у разагрэтай да 180 градусаў духоўцы. Часам у запяканках курыцу спалучаюць не толькі з крупамі і гароднінай, але яшчэ і з іншымі відамі мяса.

    Так, прыгатаваць рысавую запяканку з курыцай можна з такім дадатковым мясным прадуктам як вяндліна.

    Катэгорыя: Запяканка | Дабавіў: wawkalaki (26.08.2014)
    Праглядаў: 299 | Рэйтынг: 0.0/0
    Усяго каментараў: 0
    avatar