
- 0,5 шклянкі рысу на няпоўную шклянку вады,
- 1 шклянка малака,
- 2 яйкі,
- соль,
- цукар,
- разынкі,
- ванілін на кончыку нажа,
- масла,
- смятана,
- молатыя сухары.
Ў кіпячую ваду пакласці рыс, соль, цукар і варыць, памешваючы, 10-15 хвілін. Затым ўліць гарачае малако і размяшаць.
Даць трохі астыць, дадаць перабраныя і прамытыя разынкі, узбітае яйка, ванілін і ўсё старанна перамяшаць.
Бляху ці патэльню вышмараваць маслам, пасыпаць сухарамі, пакласці рысавую масу, разраўняць, вышмараваць яйкам, маслам, смятанай і запякаць у не занадта гарачай духоўцы.
Падаваць на стол, калі астыне, з варэннем, маслам ці смятанай.

|