-рыс
-кукуруза кансерваваная ці замарожаная
-гарошак зялёны кансерваваны ці замарожаны
-цыбуля рэпчатая
-морква
-салодкі перац
-соль ,
-перац
Для льезона:
-яйка
-малако
Для афармлення:
-брынза
Рыс адварыць да паўгатовасці. Цыбулю, моркву і перац парэзаць і пасераваць на алеі (калі гарошак і кукуруза марожаныя, то іх таксама трэба пасераваць). Гародніну змяшаць з рысам, пасаліць, паперчыць і паскладаць у форму для запекання. Заліць запяканку льезонам (змяшаць малако і яйка, як для амлету), а зверху пасыпаць кубікамі брынзы. Запекаць ў духоўцы да гатовасці хвілін 10-15.
|