-морква - 130 г
-малако - 40 мл
-яблыка - 50 г
-рыс - 15 г
-цукар - 10 г
-сметанкавае масла - 10 г
-яйка - 1/2 шт.
Рыс адварыць у вялікай колькасці вады, вадкасць зліць, рыс заправіць смятанкавым маслам.
Яблыка ачысціць ад скуркі і насення, нарэзаць саломкай. Моркву нашаткаваць і прыпусціць у невялікай колькасці малака.
Прыгатаваць салодкі льезон: сырое яйка расцерці з цукрам і развесці малаком. Прыпушчаную моркву злучыць з рысам, яблыкам і льезонам, перамяшаць, пакласці на патэльню, змазаную маслам.
Зверху вышмараваць невялікай колькасцю льезона і запякаць у духоўцы пры тэмпературы 250 °С да утварэння на паверхні падрумяненай скарыначкі.
|