- бульба - 4 шт.
- баклажаны - 2 шт.
- алей - для пячэння баклажанаў
- таматавая паста - 2 ст. л.
- кетчуп - 3 ст. л.
- вада - 1/2 шклянкі
- яйка - 2 шт.
- вострая папрыка - 1/4 г. л.
- соль - па густу
-перац - па густу
- сыр (цёрты) - 100 г.
Награваем духоўку да сярэдняй тэмпературы, змазваем бляху. Наразаем бульбу на лустачкі і выкладваем дно бляхі.
Падсмажваем лусты баклажана на алеі да залацістага колеру. Выкладваем на папяровы ручнік, каб увабралася лішняе масла і ўкладваем пластом на бульбу.
Узбіваем разам у невялікай місцы таматавую пасту, кетчуп, ваду, папрыку, яйкі, соль і перац.
Дадаем траціну сыра і ўсё старанна змешваем. Выліваем соус на запяканку ў блясе. Пасыпаем запяканку зверху пакінутым цёртым сырам і запякаем 35 хвілін.
|