- рыс – 75 г,
-вада – 150 г,
-тварог – 40 г,
-яйкі,
-цукар – 15 г,
-ванілін - 0,01 г,
-маргарын сталовы – 5 г,
-сухары пшанічныя – 5 г,
-смятана – 5 г,
-масла сметанкавае – 10 г,
-ці смятана – 30 г,
-ці соус салодкі – 7 г
Да гатовай рассыпістай кашы дадаць працёрты тварог, узбітыя з цукрам яйка, ванілін, раствораны ў невялікай колькасці гарачай вады, тлушч і ўсё перамяшаць.
Прыгатаваную масу пакласці на змазаную растопленым маслам і пасыпаную паніровачнымі сухарамі бляху, зверху пакрыць сумессю з яйка і смятаны і запекчы.
Падаць з тлушчам, смятанай ці салодкім фруктова-ягадным соусам.
|