-тварог - 50 г
-морква - 80 г
-булка - 20 г
-яйка - 1/2 шт.
-цукар - 5 г
-сметанкавае масла - 6 г
-смятана - 20 г
-соль
Моркву адварыць, нацерці на дробнай тарцы. Дадаць размочаную булку, яйка, тварог, смятану, цукар, соль і перамяшаць.
Масу выкласці на патэльню, змазаную смятанкавым маслам, паверхню разраўняць, вышмараваць маслам і запякаць выраб у духоўцы 20 хвілін.
Перад падачай паліць смятанай.
|