-250 г тварагу,
-1 яйка,
-соль,
-цукар - па густу,
-пітная сода на кончыку нажа,
-1 ст. лыжка манных круп,
-1 - 2 ст. лыжкі цуката з апельсінавай скарыначкі
-ці 1 - 2 жмені разынак.
Тварог старанна расцерці з яйкам, дадаць соль, цукар, соду, цукаты ці разынкі, манныя крупы, добра перамяшаць і атрыманую масу пакласці роўным пластом у форму ці патэльню, багата змазаную маслам ці маргарынам і абсыпаную сухарамі.
Выпякаць у духоўцы пры тэмпературы 180 - 200о С да засмажвання. Падаваць запяканку са смятанай, мёдам, варэннем, хатнімі харчамі з ягад (працёртымі з цукрам журавінамі, парэчкай) да гарбаты, кавы, малака.
|