- 250 г чэрствага белага хлеба
- 500 г яблыкаў
- 2 яйкі
- 0,5 шклянкі малака
- 25 г сметанкавага масла ці маргарыну
- 0,5 шклянкі цукровага пяску
- 25 г вычышчаных грэцкіх арэхаў.
Нарэзаны лустачкамі чэрствы белы хлеб падсушыць у духоўцы. Яйкі развесці малаком і ў гэтай сумесі замачыць хлеб.
Яблыкі кіслых гатункаў разам са скуркай нарэзаць тонкімі лустачкамі і змяшаць з цукровым пяском.
На дно і па баках змазанай тлушчам і абсыпанай сухарамі формы ці неглыбокага рондаля пакласці намочаныя ў малацэ і яйках лустачкі хлеба, затым пласт яблыкаў, потым пласт хлеба і г. д., змяшчаючы на кожны шэраг хлеба кавалачак сметанкавага масла ці маргарыну.
Разраўняць верх, вышмараваць маслам, пасыпаць цукрам ці змяшанымі з цукрам тоўчанымі арэхамі і запекчы.
|