- слімакі (паляндвіца) – 300 г
- брынза – 150 г
- алей - для тушэння
-цыбуля - па густу
- кмен - па густу
- перац чорны - па густу
- сухое віно - па густу
- лаўровы ліст - па густу
- корань пятрушкі - па густу
- соль
- маянэз
- зеляніна.
Філе слімака праварыць у падсоленай сумесі вады і сухога віна на працягу 30 хвілін. У канцы варкі дадаць лаўровы ліст. Пратушыць дробна нарэзаную цыбулю і корань пятрушкі ў алеі; дадаць соль, кмен, перац па густу. Прыгатаваную сумесь выкласці раўнамерным пластом на бляху, расклаўшы кавалачкі адцэджанай ад булёна паляндвіцы слімакоў, паліць маянэзам, пасыпаць цёртым сырам ці брынзай і запякаць да утварэння на сыры румянай скарыначкі. Рыхтаваць можна як на блясе, так і парцыённа, гатовую страву падаваць гарачай, пасыпаўшы зелянінай.
|