-выразка ялавічная - 2 кг
-макароны - 500 г
- цыбуля рэпчатая - 3 шт.
- алей - 3 ст. лыжкі
-масла сметанкавае - 2 ст. лыжкі
-сыр пармезан цёрты - 3 ст. лыжкі
-гарчыца - па густу
-соль - па густу
-перац - па густу
Мяса прамываюць, кладуць у глыбокі рондаль, дадаюць вычышчаную
і нарэзаную кольцамі цыбулю, паліваюць алеем
і пакідаюць у прахалодным месцы на 24 гадзіны.
Затым мяса соляць, перчаць, насаджваюць на ражон
і смажаць на працягу 3-4 гадзін.
Макароны адварваюць у падсоленай ва-дзе, адкідваюць на сіта,
дадаюць сметанкавае масла і змешваюць.
Гатовы ростбіф наразаюць парцыённымі кавалкамі,
гарніруюць макаронамі, пасыпанымі цёртым пармезанам,
і падаюць да стала з гарчыцай.
|